У Мінску адміністратар тг-канала асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА
Крымінальную справу разглядаў Мінскі гарадскі суд / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

У Мінску адміністратар тг-канала "23.34" Віктар Савашэвіч асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Сцвярджаецца, што ён размяшчаў "дэструктыўную інфармацыю" пра беларускіх суддзяў.

Крымінальную справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Савашэвіча прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці".

40-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці затрымалі, калі ён прыехаў у Беларусь з Польшчы ў верасні 2021 года. У Следчым камітэце РБ заявілі, што ў камп'ютары знайшлі персанальныя дадзеныя амаль 17 тысяч чыноўнікаў і сілавікоў. Паводле версіі следства, Савашэвіч супрацоўнічаў з тэлеграм-каналам "Чорная кніга Беларусі". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.