У Мінску 9-гадовы хлопчык патушыў пажар да прыезду ратавальнікаў (фота)
У Мінску 9-гадовы хлопчык патушыў пажар да прыезду ратавальнікаў. Вучань 3-га класа 29-й пачатковай школы Аляксандр Ганчароў быў у кватэры адзін, калі загарэўся тэлевізар. Ён патэлефанаваў у МНС, адключыў тэлевізар ад сеткі, заліў вадой абрус, які загарэўся, ды выйшаў з памяшкання.
Як інфармуе прэс-служба МНС, за дзень да здарэння ў школе праводзіліся заняткі па пажарнай бяспецы і хлопчык прыгадаў, што тады пачуў. І ўсё зрабіў правільна. Калі прыехалі супрацоўнікі МНС, узгаранне было ліквідаванае.