У Мінскім раёне выратавалі 5 рыбакоў (фота)

У Мінскім раёне выратавалі 5 рыбакоў (фота)

У Мінскім раёне выратавалі 5 рыбакоў. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны 17 сакавіка ў акваторыі Заслаўскага вадасховішча каля вёскі Ганалес.

Як інфармуе прэс-служба МНС, рыбакі апынуліся на крызе (яе памеры — ад 3 да 10 метраў), якая адышла ад берага. Ратавальную аперацыю сумесна правялі супрацоўнікі МНС і Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах. Усіх мужчын даставілі на бераг, пацярпелых няма.