У Мінскім раёне трактар перакуліўся пасля сутыкнення з грузавіком
На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/
У Мінскім раёне трактар перакуліўся пасля сутыкнення з грузавіком. ДТЗ адбылося каля 08:30 у аўторак на аўтадарозе Р-28 "Мінск — Маладзечна — Нарач".
Як паведамляюць даішнікі, аўтамабіль Iveco, якім кіраваў 36-гадовы вадзіцель, рухаўся ў бок сталіцы. На 15-м кіламетры дарогі адбылося сутыкненне з трактарам МТЗ, які быў у счэпцы з прычэпам, ехаў у спадарожным напрамку. У выніку ўдару трактар з'ехаў кювет, дзе перакуліўся. 57-гадовага трактарыста завезлі ў бальніцу.