У мінскім парку знайшлі павешанага мужчыну
У мінскім парку знайшлі павешанага мужчыну / pixabay.com
У адным з мінскіх паркаў знайшлі павешанага мужчыну, такая інфармацыя з'явілася ў гарадскіх тэлеграм-каналах, піша "Зеркало".
Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінску факт здарэння пацвердзілі, аднак перасцераглі ад заўчасных высноў.
— 4 ліпеня ў лесапаркавай зоне паблізу дома № 15 на вул.Валожынскай выяўлена цела 66-гадовага мужчыны з прыкметамі асфіксіі. Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, прызначаная судова-медыцынская экспертыза, вытворчасць якой даручана спецыялістам ГКСЭ, — распавялі ў ведамстве.
Там дадалі, што па гэтым факце праводзіцца праверка, высвятляюцца абставіны здарэння.