У мінскім метро хуліган душыў хлопца, пасажыры не заступіліся

У мінскім метро хуліган душыў хлопца, пасажыры не заступіліся

У мінскім метро хуліган душыў 18-гадовага хлопца. Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы. Да хлопца ў вагоне метро падсеў невядомы малады чалавек, які пацікавіўся, ці "правільнай" ён арыентацыі. Пасля пачаў пагражаць фізічнай расправай, схапіў за шыю і душыў. Пасажыры, якіх было няшмат, не заступіліся. Пацярпелы сам адбіўся ад зламысніка, які хацеў яго выцягнуць з вагона на станцыі "Акадэмія навук" (прапаноўваў працягнуць "размову" на вуліцы).  

Міліцыя шукае маладога чалавека і просіць грамадзян дапамагчы апазнаць яго па відэа (на ім можна пабачыць дваіх маладых людзей, абодвух шукаюць праваахоўнікі), інфармуе БЕЛТА.