У мінскім касцёле праводзяць імшы на мове жэстаў
Імша на мове жэстаў
Імшы для людзей з асаблівасцямі слыху праводзяць у мінскім Архікафедральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Іх праводзіць ксёндз Ян Кузюк, які валодае мовай жэстаў.
Беларускі касцёл раней праводзіў адмысловыя імшы з сурдаперакладам, але потым на некаторы час практыку прыпынілі. У мінулым годзе традыцыю аднавіў мітрапаліт Мінска-Магілеўскі Юзаф Станеўскі, піша сайт архідыяцэзіі.
Адмысловыя імшы праводзяць кожную нядзелю ў 16:30.