У мінскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Швецыі туркменскага паходжання

У мінскім аэрапорце затрымалі грамадзяніна Швецыі туркменскага паходжання

У мінскім аэрапорце 18 ліпеня быў затрыманы грамадзянін Швецыі туркмэнскага паходжаньня Шарыф Клыч Чары Анамурадаў.

Яго затрымалі памежнікі Нацыянальнага аэрапорта Мінск на запыт з Туркменістана. Беларускія праваахоўнікі гавораць, што тамтэйшыя спецслужбы абвінавачваюць яго ў махлярстве.

Шарыф Клыч мае падвоеннае грамадзянства Швецыі і Расіі. З 2003 году ён стала пражывае ў Стакгольме. На запрашэнне свайго сябра і калегі Мурата Ханаліева, які мае беларускае грамадзянства і жыве 30 гадоў у Мінску, 18 ліпеня ён з дарослай дачкой прыляцеў у сталіцу Беларусі з расійскім пашпартам, каб не атрымліваць беларускую візу.

Мурату Ханаліеву, які сустракаў Чары Анамурадава ў аэрапорце, праваахоўнікі ўчора паведамілі, што Чары Анамурадаў будзе дэпартаваны пасля выканання ўсіх патрэбных працэдураў у Туркменістан, а пакуль ён будзе змешчаны ў СІЗА.

Тым не менш, знаходжанне Шарыф Клыча пакуль невядомае, у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага яго няма. Родныя звязаліся з пасольствам Швецыі ў Мінску, пасол робіць запыты і абяцае ў другой палове дня звязацца з дачкой Чары Анамурадаў, перадае Радыё Свабода.

Шарыф Клыч Чары Анамурадаў яшчэ ў 1990-ых быў асуджаны да 18 гадоў зняволення. Ён праводзіў журналісцкія раследаванні па наркатрафіку з Афганістану. Пасля траціны адбыцця тэрміну быў амніставаны. Пасля гэтага два гады жыў у Мінску, потым пераехаў у Прагу, працаваў у туркменскай службе Радыё Свабода. У 2003 годзе атрымаў палітычны прытулак у Швецыі. З таго часу ў Беларусі Чары Анамурадаў не быў.