У мінскім аэрапорце медыкі вучыліся выяўляць пасажыраў з чумой
У Нацыянальным аэрапорце Мінск медыкі вучыліся выяўляць пасажыраў з чумой. Паводле легенды, адзін з тых, хто прыляцеў у Беларусь, быў ёй заражаны. Спецыялісты арганізавалі кантроль у зале прылёту — выяўлялі ў пасажыраў сімптомы інфекцыйнага захворвання.
Як паведамляюць "Мінск-навіны", навыкі адпрацоўвала санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы, медработнікі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, а таксама медработнікі медыцынскай службы грамадзянскай авіяцыі і супрацоўнікі службаў аэрапорта.