У Мінскі гарадскі суд паступілі іскі на ліквідацыю больш за 20 НДА
У Мінскі гарадскі суд паступілі іскі на ліквідацыю больш за 20 НДА. Мінгарвыканкам хоча ліквідаваць фонд "Добра", які ладзіць конкурс Social Weekend, і шэраг іншых грамадскіх арганізацый. Гэта працяг знішчэння беларускай грамадзянскай супольнасці, толькі ўжо на новым узроўні.
У спісе прысутнічаюць:
■ "Моладзевая ініцыятыва";
■ мясцовы сацыяльны фонд "Добра";
■ моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта";
■ экалагічны фонд "Экалагічны транспарт";
■ культурна-гісторыка-асветніцкага грамадскага арганізацыя "Аб'яднання літоўцаў "Віціс";
■ грамадскае аб'яднанне "Сінтэз развіцця чалавека";
■ мясцовы фонд развіцця культуры і адукацыі чалавека;
■ культурна-асветніцкае грамадскае аб'яднанне палякаў "Паланічка";
■ адукацыйны цэнтр "Пост";
■ маладзёжнае аб'яднанне "Пакаленне Некст";
■ сацыяльна-эканамічны фонд "Чыстае дзеянне";
■ асветніцка-сацыяльнае аб'яднанне "Звяно";
■ аб'яднанне нямецкай культуры "Масты";
■ інфармацыйна-асветніцкі фонд "Сетка развіцця бізнесу";
■ фонд развіцця "Новая эканамічная стратэгія";
■ гарадское аб'яднанне "Цэнтар Супольнасьць";
■ "Цэнтр сацыяльных інавацый";
■ "Ротары клуб "Новая ратуша ";
■ "Грамадства ганаровых консулаў";
■ "Цэнтр па правах чалавека";
■ "Новая Эканоміка";
■ "Ротары клуб Мінск";
■ "Зялёная эканоміка";
■ "Дыярыуш";
■ "Абарона правоў спажыўцоў "Садружнасць".
Парадак іх ліквідацыі патрабуе судовага разгляду. То бок, гэта будзе адбывацца крыху складаней, чым масавае закрыццё НДА на мінулым тыдні.