У матчы "Крумкачы" — "Слуцк" адбылася масавая бойка

У матчы "Крумкачы" — "Слуцк" адбылася масавая бойка

Матч 12-га тура вышэйшай лігі чэмпіяната Беларусі па футболе паміж "Крумкачамі" і "Слуцкам" 15 чэрвеня адзначыўся масавай бойкай. 

На мяжы штрафной пляцоўкі "Слуцка" Яўген Шыкаўка справакаваў саперніка, што прывяло да бойкі, піша by.tribuna.com.

У выніку жоўтыя карткі ад суддзі атрымалі Барыс Панкратаў, Дзяніс Вобразаў, Максім Талейка, Ігар Бабко, Дзмітрый Яшын, Арцём Чалядзінскі. Яўген Шыкаўка атрымаў другую жоўтую картку і быў выдалены з поля.

Сам матч скончыўся ўнічыю — 1:1.