У Маскве судзяць Марыну Аўсяннікаву, яе абараняе беларускі адвакат
У Маскве судзяць супрацоўніцу "Першага канала" Марыну Аўсяннікаву. Яе абараняе беларус Антон Гашынскі. Адвакат быў пазбаўлены ліцэнзіі на радзіме, але атрымаў новую ў Расіі.
У Беларусі Гашынскі працаваў па гучных палітычных справах: абараняў супрацоўнікаў Прэс-клуба і PandaDoc, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава, паліттэхнолага Віталя Шклярава, расіян Соф'ю Сапегу і Ягора Дуднікава.
Аўсяннікаву, якая 14 сакавіка выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры “Першага канала”, судзяць па адміністрацыйнай справе. Яе вінавацяць у “арганізацыі несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства”, паведамляе "Новая газета".
Пазней стала вядома, што Аўсяннікаву аштрафавалі на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля $260).