У масавае ДТЗ на МКАД трапілі 9 аўтамабіляў
23 ліпеня каля 48-га кіламетра ўнутранага кола МКАД (на ўчастку ад вёскі Зацень у напрамку Лагойскага тракту) адбылося масавае ДТЗ. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, каля 17:20 там сутыкнуліся 9 аўтамабіляў. Прычына — невыкананне бяспечнай дыстанцыі.
Усе машыны атрымалі пашкоджанні. Ніхто з людзей не пацярпеў. Падчас праверкі высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.