У Маладзечанскім раёне з асаблівай жорсткасцю забітая 14-гадовая дзяўчынка

У Маладзечанскім раёне з асаблівай жорсткасцю забітая 14-гадовая дзяўчынка

У Маладзечанскім раёне з асаблівай жорсткасцю забітая 14-гадовая дзяўчынка. Сувязь з ёй знікла позна ўвечары 29 ліпеня. Пошукі працягваліся некалькі дзён. Цела школьніцы знайшлі 1 жніўня ў лесе недалёка ад яе месца жыхарства. На ім былі прыкметы гвалтоўнай смерці. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынку задушылі. Распачатая крымінальная справа, высвятляюцца ўсе абставіны забойства, прызначаны экспертызы. Па падазрэнні ў яго здзяйсненні затрыманы 24-гадовы жыхар Мінска, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Як даведалася Еўрарадыё, дзяўчынка была згвалтаваная.

У Маладзечанскім раёне з асаблівай жорсткасцю забітая 14-гадовая дзяўчынка
Фота: sk.gov.by