У Магілёве рэйсавы аўтобус прыціснуў Audi да бетоннай агароджы (фота)
Здарэнне адбылося апоўначы 20 жніўня. Пацярпела 21-гадовая дзяўчына, пасажыр легкавіка.
У Магілёве рэйсавы аўтобус "МАЗ-105" прыціснуў аўтамабіль "Audi-80" да бетоннай агароджы. Здарэнне адбылося апоўначы 20 жніўня на Першамайскай вуліцы. Як паведамляе прэс-служба МНС, пацярпела 21-гадовая дзяўчына, пасажыр легкавіка. З салона яе вызвалілі ратавальнікі. Пацярпелую з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу хуткай меддапамогі.
Адзначаецца, што кіроўца аўтобуса і пасажыры не пацярпелі. Іншыя падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя.
Фота: МНС