У Магілёве фургон Fiat пратараніў бетонны плот (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 2 красавіка на вуліцы Крупскай.
Як паведамляе сайт onliner.by, па папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў аўтамабіля заклініла рулявое кола. У выніку, ён згубіў кіраванне і выляцеў на тратуар. На шчасце, там нікога не было. Фургон пратараніў бетонны плот.
Fiat атрымаў пашкоджанні, кіроўца не пацярпеў.




Фота — gorad.by