У Любані 22-гадовы хуліган галавой разбіў шкло "Форда"

У Любані 22-гадовы хуліган галавой разбіў шкло "Форда"

У Любані (Мінская вобласць) 22-гадовы хуліган галавой разбіў шкло "Форда". Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 лютага. Раніцай 68-гадовы гаспадар мікрааўтобуса звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі высветлілі, што зламыснік — гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працуе. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.

БЕЛТА дадае, што затрыманаму за хуліганства пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Як стала вядома, у маладога чалавека пералом носа. Ён, дарэчы, ужо кампенсаваў нанесеныя страты. Свае дзеянні тлумачыць станам алкагольнага ап'янення.