У лякарні ў Дзяржынску памёр аднагадовы хлопчык
Немаўля / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
Аднагадовы хлопчык памёр у лякарні ў Дзяржынску, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
33-гадовая жанчына звярнулася ў клініку зранку 4 жніўня ў сувязі з хваробай сына. Раней у паліклініцы яму паставілі дыягназ "востры бранхіт".
У лякарні каля 12:30 гадзін дзіцяці стала кепска і ў яго прыпынілася дыханне. Працяглыя рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі выратаваць хлопчыку жыццё.
Следчыя праводзяць праверку, якую кантралюе цэнтральны апарат Следчага камітэта. Яны апыталі медперсанал і пачалі праверку паліклінікі і лякарні.