У Лунінецкім раёне аўтамабіль зваліўся з моста, загінула 17-гадовая дзяўчына
Легкавік знёс агароджу моста / t.me/skgovby/
У Лунінецкім раёне аўтамабіль знёс агароджу моста і зваліўся у меліярацыйны канал, загінула 17-гадовая дзяўчына. Як паведамляе Следчы камітэт, трагічнае здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны 7 сакавіка на 8-м кіламетры аўтадарогі Н-37 "Лунінец — Прыпяць". Кампанія маладых людзей ехала адпачыць на прыроду да ракі Прыпяць. У нейкі момант 19-гадовы кіроўца Volkswagen не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі.
На момант аварыі ў аўтамабілі знаходзіліся 4 чалавекі. Кіроўцу і дваіх пасажыраў (ва ўзросце 15 і 21 года) выратавалі відавочцы. 17-гадовая дзяўчына ад атрыманых траўмаў памерла.
Па факце "парушэння правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" распачалі крымінальную справу.