У Лошыцкім яры знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору
Памятны крыж / Спадчына
У Лошацкім яры знік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору, які быў створаны Міколам Купавам у 1995 годзе і пастаўлены на месцы меркаванага пахавання забітых у 1930-я гады, заўважыў тэлеграм-канал “Спадчына”.
Штогод на Дзяды на гэтага месца прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій.
Месца, дзе быў крыж / "Спадчына"