У Ліване ліквідаваны адзін з кіраўнікоў ХАМАС
У выніку ўдару ў офісе тэрарыстаў загінулі шэсць чалавек / nbcnews.com
У прыгарадзе сталіцы Лівана Бейруце ліквідаваны адзін з кіраўнікоў ХАМАС Салех аль-Аруры. Будынак, у якім ён знаходзіўся, атакаваў ізраільскі ўдарны беспілотнік. У ХАМАС пацвердзілі гібель 7 чалавек, у тым ліку і 57-гадовага аль-Аруры. Ён уваходзіў у палітбюро тэрарыстычнай арганізацыі, жыў у Ліване, меў цесныя сувязі з Іранам.