У Літве ў грузавым цягніку з Беларусі знайшлі кантрабанду на 600 тысяч еўра
  У Літве ў грузавым цягніку з Беларусі знайшлі кантрабанду на 600 тысяч еўра. У адным з вагонаў пад друзам былі схаваныя скрынкі з цыгарэтамі. Як паведамляе pasienis.lt, літоўцы мелі інфармацыю, што ў цягніку можа быць кантрабанда. Агулам яны знайшлі 175 тысяч пачкаў цыгарэт Fest і Minsk Capital QS.
Кантрабанда з Беларусі / pasienis.lt