У Літве колькасьць беларусаў з ДНЖ скарацілася ад пачатку года на 10%

Вільня, ілюстрацыйнае фота

Вільня, ілюстрацыйнае фота

У Літве працягвае скарачацца колькасьць беларускіх грамадзян з часовымі дазволамі на жыхарства.

Па стане на 1 верасня дзейны дазвол на жыхарства ў Літве мелі 51 520 грамадзян Беларусі, паведамляецца ў статыстыцы Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў.

Па стане на 1 студзеня 2025 года дакументы, якія легалізуюць перабыванне ў Літве, мелі 57 511 беларускіх грамадзян. Такім чынам, за восем месяцаў іх колькасць скарацілася на 10,42%, або амаль на 6 тысяч чалавек.

Найбольшую колькасць дазволаў на жыхарства ў Літве маюць украінцы. Па стане на 1 верасня ДНЖ мелі 75 928 грамадзян Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.