У Лідзе сышоў з рэек рамонтны цягнік, рух па станцыі аднавілі апоўначы
У Лідзе сышоў з рэек рамонтны цягнік, пацярпелых не было. Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 17:20 у раёне пуцеправода. На месцы працавалі аварыйна-выратавальныя службы.
Як піша lidanews.by, рух па станцыі аднавілі бліжэй да апоўначы. Мяркуецца, што прычынай здарэння магла стаць адмова гідрасістэм цягніка.
Рамонтны цягнік у Лідзе / lidanews.by