У Лідскім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінулі два чалавекі
На месцы аварыі / vk.com/grodnogai
У Лідскім раёне каля вёскі Беліца ў лабавым сутыкненні легкавых аўтамабіляў Audi і Peugeot загінулі два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося пасля 8-й гадзіны раніцы 7 кастрычніка на аўтадарозе М-11 "Мяжа Літвы — Ліда — Слонім — Быцень".
Загінулым было 38 і 50 гадоў. Абодва — кіроўцы аўтамабіляў: першы — з Ліды, другі — са Слоніма.