У лабавым сутыкненні аўтамабіляў пад Камянцом пацярпелі 3 чалавекі (фота)

У лабавым сутыкненні аўтамабіляў пад Камянцом пацярпелі 3 чалавекі (фота)

У Камянецкім раёне ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў пацярпелі 3 чалавекі. Здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны ў нядзелю, 10 красавіка, на аўтадарозе Р-83 "Брэст — Камянец".

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, з-за няўважлівасці 25-гадовага кіроўцы "Мазды 323", жыхара Брэста, легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з "Опелем", якім кіраваў таксама жыхар абласнога цэнтру, 27-гадовы мужчына.

Траўмы атрымалі і былі шпіталізаваныя абодва кіроўцы, а таксама 3-гадовая дзяўчынка, якая ехала ў "Маздзе" ў дзіцячым аўтакрэсле.