У краму "Акіян" у Мінску вярнулі легендарную "луску"
Крама "акіян" падчас рэканструкцыі / Еўрарадыё
У мінскі магазін «Акіян», які застаўся без легендарнай лускі ў выніку рэканструкцыі, вярнулі легендарную аздабленне. Пра гэта напісаў у Фэйсбуку архітэктар-рэстаўратар Раман Забела.
Паводле яго слоў, на момант пачатку рамонту, дэкаратыўныя панэлі не мелі ніякага афіцыйнага статусу і іх можна было "спакойна выкінуць".
— Доўга з калегамі з упраўлення па ахове спадчыны шукалі варыянты, каб гэтага не адбылося. У выніку 60 м2 найбольш добра захаванай лускі былі ўзятыя пад ахову і зараз з'яўляюцца часткай помніка. Палова яго з сённяшняга дня экспануецца ў інтэр'еры крамы (больш проста няма куды павесіць, паколькі панэлі, на здзіўленне, досыць лёгка пашкодзіць), — напісаў архітэктар.
Нагадаем, што луска з'явілася ў краме "акіян" каля 45 гадоў таму. Фішкай крамы былі рыбныя тавары, таму сцены аформілі бліскучай луской сталёвага колеру. Яе збівалі нямецкія спецыялісты. Яна запомнілася пакупнікам, магазін хутка стаў мінскай славутасцю.