У Кобрынскім раёне “БМВ” пратараніў слуп і плот, кіроўца загінуў

У Кобрынскім раёне “БМВ” пратараніў слуп і плот, кіроўца загінуў

У Кобрынскім раёне ў вёсцы Акцябр уначы 18 чэрвеня аўтамабіль “БМВ” пратараніў слуп і плот, кіроўца загінуў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 45-гадовы мясцовы жыхар не саўладаў з кіраваннем, з-за чаго і з’ехаў з дарогі. Праз некалькі гадзін ён памёр у рэанімацыі кобрынскай бальніцы. Адзначаецца, што кіроўца не быў прышпілены рамянямі бяспекі.