У Кобрыне 11-класнік выкінуўся з пятага паверху і загінуў

У Кобрыне 11-класнік выкінуўся з пятага паверху і загінуў

У Кобрыне вучань 11-га класа адной з мясцовых школаў выкінуўся з балкона кватэры на пятым паверсе. Здарэнне адбылося ў другой палове дня 14 студзеня ў адным з дамоў па вуліцы Дружбы. Хлопец 1998 года нараджэння атрымаў цяжкія траўмы, яго завезлі ў бальніцу, дзе ён памёр у рэанімацыі праз шэсць гадзінаў, паведамляе БЕЛТА.

Адзначаецца, што школьнік жыў разам з маці і дзядзькам. У школе ў яго не было праблемаў з вучобай, не было іх і ў асабістым жыцці — ён сябраваў з дзяўчынай і не сварыўся з ёй. Вядома, што пяць гадоў таму такім жа чынам скончыў жыццё самагубствам бацька хлопца.

На месцы здарэння праваахоўнікі знайшлі мабільны тэлефон з СМС: "Даведаюся, ці існуе Бог, і паведамлю пра гэта".