У Клімавічах загарэлася раённая лякарня — эвакуявалі 118 чалавек
Да лякарні прыехалі ратавальнікі / МНС
21 лістапада ў Клімавічах загарэлася раённая лякарня. З яе эвакуявалі 118 чалавек.
Дым пайшоў з гаспадарчага памяшкання на чацвёртым паверсе медустановы. На яго зрэагавала сістэма пажарнай аўтаматыкі.
Неўзабве ўзгаранне было ліквідаванае. Пацярпелых няма.