У Кіеве прайшоў брыфінг расійскіх лётчыкаў, якія трапілі ва ўкраінскі палон

У Кіеве прайшоў брыфінг расійскіх лётчыкаў, якія трапілі ва ўкраінскі палон

У Кіеве прайшоў брыфінг трох расійскіх лётчыкаў, якія трапілі ва ўкраінскі палон: Аляксея Казлова, Аляксея Галавенскага (збітыя на Мікалаеўшчыне), Максіма Крыштопа (збіты над Харкавам). Яны расказалі пра тое, якія мелі заданні ва Украіне і якія аб'екты бамбілі іх самалёты.

Падпалкоўнік Максім Крыштоп прызнаўся, што падчас аднаго з вылетаў бамбіў жылыя дамы ў Харкаве. Тады ж яго самалёт быў збіты і ён трапіў у палон. Афіцэр прызнае, што "выканаў злачынны загад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.