У Кіеве прайшла акцыя памяці беларуса Віталя Шышова
Увечары 3 жніўня ў Кіеве прайшла акцыя памяці беларуса Віталя Шышова. Сотні яе ўдзельнікаў збіраліся каля будынка пасольства Беларусі на вуліцы Кацюбінскага. Там утварыўся мемарыял памяці Шышова: усталяваны крыж, ляжаць фотаздымкі, кветкі, запаленыя знічкі. Людзі скандавалі "Не забудзем — не даруем!", "Жыве Беларусь!". Былі запаленыя фаеры. Каля пасольства дзяжурыла паліцыя.
Кіраўнік "Беларускага дома ва Украіне" Віталь Шышоў знік у Кіеве 2 жніўня. Яго знайшлі павешаным у кіеўскім парку. Сярод версій паліцыі — наўмыснае забойства, імітаванае пад суіцыд. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль справу аб гібелі беларуса. Пра Шышова паведамілі сусветныя СМІ. Сваё расследаванне правядзе Bellingcat.
Кіеў, 3 жніўня 2021-га / Reuters, Еўрарадыё