У кіеўскім Музеі вайны з'явіўся стэнд пра загінулую беларуску

Стэнд памяці Марыі Зайцавай

Стэнд памяці Марыі Зайцавай / фб-акаўнт Ксеніі Галубовіч

У Музеі вайны ў цэнтры Кіева з'явіўся стэнд памяці беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай. Пра гэта напісала ў сацсетках журналістка Ксенія Галубовіч.

Стэнд, прысвечаны загінулай беларусцы, стаў часткай выставы пра замежных абаронцаў Украіны.

"FOR FREEDOM" — сумесны праект Музея вайны і Фонду Ромулуса Т. Везермана. Гэта прысвячэнне ўсім замежным абаронцам Украіны. Кожнаму, хто прыняў рашэнне стаць часткай украінскага супраціву глабальнай пагрозе. Выстава раскрывае маштаб міжнароднай падтрымкі нашай краіны: ад узброенай і гуманітарнай дапамогі да персанальнага выбару замежнага грамадзяніна далучыцца да ўкраінскага войска", — пераказвае журналістка канцэпцыю выставы.

Марыя Зайцава ўдзельнічала ў пратэстах 2020 года і была параненая 9 жніўня святлошумавой гранатай каля Стэлы. Потым дзяўчына пераехала ва Украіну. Яна ваявала супраць расійскіх акупантаў у складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёна Украіны. Сёлета ў студзені беларуска гераічна загінула ў баі пад Пакроўскам.

Пасмяротна яна была ўзнагароджаная медалём "Гонар і годнасць" ад Аб'яднанага пераходнага кабінета і ордэнам Жалезнага рыцара ад Рады БНР.

У кіеўскім Музеі вайны з'явіўся стэнд пра загінулую беларуску
Стэнд памяці Марыі Зайцавай / фб-акаўнт Ксеніі Галубовіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.