У Хойнікскім раёне дзіця звалілася ў калодзеж і загінула
Калодзеж, илюстрацыйнае фота / pixabay.com
Двухгадовае дзіця загінула ўчора ў Хойнікскім раёне ў аграгарадку Велецін. Хлопчык упаў у калодзеж з пітной вадой і патануў. Аб гэтым распавялі ў Гомельскім упраўленні МНС. Глыбіня калодзежа была 7 м, узровень вады — 1,5 м.
Хлопца з калодзежа дасталі яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. Але ён загінуў. У МНС кажаць, што ратавальнікам давялося папрацаваць са сваякамі дзіцяці — ім была патрэбная псіхалагічная дапамога.