У Камянецкім раёне з калодзежа выратавалі 71-гадовую жанчыну
Пацярпелую перадалі медыкам / mchs.gov.by
У аўторак у вёсцы Бярозаўка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці з калодзежа выратавалі 71-гадовую жанчыну. Яна ўпала, калі спрабавала набраць пітной вады. Відавочцы выклікалі ратавальнікаў. Пенсіянерка была на глыбіні 8 метраў, узровень вады ў калодзежы складаў каля метра.
Ратавальнікі перадалі пацярпелую медыкам, яе шпіталізавалі.