У Камянецкім раёне эвакуявалі 120 жыхароў вёскі

У Камянецкім раёне эвакуявалі 120 жыхароў вёскі

У Камянецкім раёне эвакуявалі 120 жыхароў вёскі Вялічкавічы. Прычынай стаў знойдзены падчас збору камунальных адходаў прадмет, які нагадваў міну. Як паведаміў БЕЛТА Сяргей Дучэнка, начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, здарэнне адбылося ўдзень 30 сакавіка. У міліцыю патэлефанаваў кіроўца службовага аўтамабіля МАЗ Высокаўскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паводле яго слоў, ён збіраў у вёсцы бытавыя адходы і заўважыў падазроны прадмет.

У Вялічкавічы прыехалі міліцыянеры, ратавальнікі, медыкі і сапёры. Жыхароў эвакуявалі. Спецыяліcты высветлілі, што ніякіх выбуховых рэчываў у аўтамабілі не было. Высветлілася, што адзін з вяскоўцаў выкінуў універсальную дымавую шашку. Яе ліквідавалі.