У Іркуцку ад атручвання "Баярышнікам" памерлі ўжо 26 чалавек

У Іркуцку ад атручвання "Баярышнікам" памерлі ўжо 26 чалавек

У Іркуцку ад атручвання "Баярышнікам" памерлі ўжо 26 чалавек. Яшчэ 40 чалавек шпіталізавана ў бальніцы гэтага расійскага горада, 16 з іх у цяжкім стане. Усе гэтыя людзі жылі ў адным мікрараёне — Нова-Леніна, інфармуе РІА "Новости".

Адзначаецца, што шпіталізаваныя — гэта мужчыны і жанчыны ва ўзросце 35-50 гадоў. Яны ўжывалі вадкасць у розных кампаніях. Тых, хто прыйшоў у прытомнасць, дапытваюць. Праваахоўныя органы ўжо выявілі некалькі кропак продажу "Баярышніка", распачатая крымінальная справа, двое чалавек затрыманыя.

Раней спецыялісты правялі даследаванне рэчыва з утрыманнем спірту і выявілі ў ім метанол. Сцвярджаецца, што касметычны сродак "Баярышнік" з'яўляецца кантрафактным.