У Індыі адкрылі самы высокі чыгуначны мост у свеце

Прэм'ер-міністр Індыі адкрывае новы мост

Прэм'ер-міністр Індыі адкрывае новы мост / x.com

У Індыі адкрылі самы высокі чыгуначны мост у свеце. Яго пабудавалі над ракой Чэнаб, каб злучыць штат Джаму і Кашмір з астатняй часткай краіны.

Вышыня Чэнабскага маста — 359 метраў, працягласць — 1,3 км. Ён разлічаны на 120 гадоў службы і здольны вытрымаць шквальны вецер да 74 м/с і землятрусы да 8 балаў па шкале Рыхтэра.

Гістарычная вобласць Кашмір ужо амаль 80 гадоў з'яўляецца аб’ектам тэрытарыяльных спрэчак памiж Індыяй i Пакістанам. Гэта адзін з найбольш мілітарызаваных раёнаў свету. Таму для індыйскага прэм'ера Нарэндры Модзі адкрыццё моста — гэта не толькі інфраструктурны, але і вялікі палітычны праект.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.