У хакейнае мінскае "Дынама" вяртаецца канадзец Раян Спунер
У хакейнае минскае "Дынама" вяртаецца 30-гадовы канадзец Раян Спунер. Пагадненне разлічана на адзін сезон, піша hcdinamo.by. Раней ён правёў у беларускім клубе два сезоны (з 2019-га да 2021 года), у 79 матчах набраў 76 (16+60) балаў.
У мінулым сезоне Спунер выступаў за расійскі клуб "Аўтамабіліст". У біяграфіі нападаючага ёсць багаты вопыт гульні ў НХЛ (больш за 300 матчаў).
Раней стала вядома пра вяртанне ў мінскае "Дынама" яшчэ аднаго канадскага нападаючага Брэндана Козуна.