У хакейным мінскім "Дынама" з'явіўся першы легіянер у сезоне
Хакейнае мінскае "Дынама" падпісвае першага легіянера ў новым сезоне. Гэта — 32-гадовы канадскі абаронца Шон Лалонд. Пагадненне з ім разлічана на адзін сезон, піша hcdinamo.by.
"Габарытны абаронца валодае магутным кідком", — адзначаюць дынамаўцы.
Раней канадзец гуляў у НХЛ, чэмпіянаце Германіі, у КХЛ (за "Адмірал" і "Северсталь"). Мінулы сезон правёў у Фінляндыі.
facebook.com/hcdinamoby