У гродзенскім інтэрнаце знайшлі 100 кажаноў
Кажан / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Цэлую калонію кажаноў выявілі ў Гродне, піша сайт Гродзенскага заапарка.
Жывёлы ўпадабалі гарышча аднаго з гарадскіх інтэрнатаў і засяліліся там. Восень выдалася цёплай, таму яны не хутка запалі ў спячку і выдавалі гукі, на якія звярнулі ўвагу жыхары інтэрната.
Людзі звярнуліся да ратавальнікаў, і тыя забралі кажаноў. 100 асобінаў яны змясцілі ў дзве скрынкі і перадалі ў заапарк.