У Гродне затрымалі былога чэмпіёна Еўропы па каратэ
Давід Ацьман / vgr.by
У Гродне затрымалі былога чэмпіёна Еўропы па каратэ-кёкусінкай 30-гадовага Давіда Ацьмана, паведамляе "Наша ніва". Ён заваяваў чэмпіёнскі тытул у 2021 годзе.
Ацьман валодаў фітнэс-клубам "Тытан". Выданне адзначае, што ён трапіў пад "зачыстку", якая праводзілася сілавікамі ў Гродне на працягу апошняга месяца.
vgr.by