У Гродне загінуў 8-гадовы хлопчык, які на ровары трапіў пад МАЗ
На месцы трагічнага здарэння / vk.com/grodnogai
У Гродне загінуў 8-гадовы хлопчык, які на ровары трапіў пад аўтамабіль МАЗ. Як паведамляе прэс-служба гродзенскай ДАІ, трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак пасля 17-й гадзіны. Кіроўца грузавіка паварочваў направа, а дзіця на ровары ехала праз дарогу ("па лініі тратуара"). Хлопчык атрымаў цяжкія траўмы, яго завезлі ў бальніцу, дзе ён памёр.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, высвятляліся ўсе яго абставіны. Следчы камітэт паведамляе, што ў дачыненні кіроўцы МАЗа распачата крымінальная справа, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека".
vk.com/grodnogai