У Гродне дарожнікі паклалі асфальт вакол прыпаркаванага аўто
На вуліцы Шчорса ў Гродне дарожнікі клалі асфальт, але штосьці пайшло не так...
Каля ўзбочыны дарогі быў прыпаркаваны аўтамабіль, распавядае "Гродна Плюс". Дарожнікі вырашылі не эвакуяваць машыну, а проста абмінулі яе і паклалі новае палатно вакол аўтамабіля.
Жыхары выклалі фота і відэа ў інтэрнэт і звярнуліся да журналістаў.
Прадпрыемства, якое займалася рамонтам, ад каментароў адмовілася. У Гродзенскай ДАІ кажуць, што ведаюць пра сітуацыю і цяпер праводзіцца разбіральніцтва.