У Горацкім раёне падчас рамонту аўто загінуў мужчына — яго раздушыла
Аўтамабіль зляцеў з калоды, якую мужчына выкарыстоўваў як дамкрат / @skgovby
Жыхар Горацкага раёна загінуў падчас рамонту ўласнага аўтамабіля. Пярэднюю частку машыны ён прыпадняў дамкратам, а ў якасці страховачных прылад выкарыстаў драўляныя калоды, расказалі ў Следчым камітэце.
Каб зрабіць рамонтныя работы, мужчына забраўся пад аўтамабіль. У гэты час машына саскочыла з прылады. Гэта бачыла жонка мужчыны. Яна выклікала хуткую, але медыкі дапамагчы ўжо не змаглі. У загінулага засталося трое малалетніх дзяцей. Яму было 47 гадоў.