У Гомелі ў рэанімацыю трапіла трохгадовае дзіця, на якое наехаў аўтамабіль

На месцы здарэння / t.me/uvdgomel/
У Гомелі ў рэанімацыю трапіла трохгадовае дзіця, на якое наехаў аўтамабіль. Высветлілася, што 39-гадовага мужчыну, які быў у Volkswagen Touareg, раней пазбавілі права кіравання.
Як паведамляе гомельская міліцыя, здарэнне адбылося ў чацвер ў 16:50 у двары аднаго з шматпавярховых дамоў па вуліцы Дворнікава. Легкавік рухаўся заднім ходам, калі наехаў на дзіця. Яно атрымала траўмы і было шпіталізавана.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.