У Гомелі на мосце загарэўся грузавік (відэа)

Як піша onliner.by, калі прыбылі ратавальнікі, машына ўжо гарэла адкрытым полымем. Наколькі вядома, агонь распаўсюджваўся з бензабака. 

Стары ГАЗ-53 належыць прадпрыемству "Чырвоны гваздзік". Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас руху ў яго адваліўся бензабак і стаў церціся аб асфальт. Ад іскры успыхнуў бензін, і ў лічаныя секунды полымя ахапіла ўвесь грузавік. 

На шчасце, абышлося без пацярпелых.

Фота — auto.onliner.by