У Глыбокім чаканілі свае манеты (фота)
Гэта адбывалася пад час святкавання 600-годдзя горада.
Юбілейныя манеты можна было набыць, як у глыбоцкіх прадпрымальнікаў, так і ў гасцей з Украіны. Іх запрасілі на юбілей горада з Палтаўшчыны. Апранутыя ў казацкія строі, яны выглядалі вельмі каларытна.
Памятныя манеты чаканіліся адразу пры пакупніку, жадаючых іх набыць было вельмі шмат.