У Германіі мужчына з нажом напаў на людзей, загінулі тры чалавекі
 
  У Германіі ў цэнтры горада Вюрцбург мужчына з нажом напаў на людзей, загінулі тры чалавекі. Яшчэ шэсць чалавек былі сур'ёзна паранены, паведамляе Bild.
Паліцэйскія спынілі зламысніка стрэлам у нагу, ён затрыманы.
Мясцовая паліцыя супакойвае жыхароў горада, піша ў Twitter: "Небяспекі больш няма!".
 
Нападнік / bild.de
      
       
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
