У Ганцавіцкім раёне ў аварыі разбілася кампанія маладых хлопцаў (фота)
Кіроўца атрымаў правы ўсяго паўтара месяца таму.
Дарожна-транспартнае здарэнне з гібеллю чалавека адбылося ў ноч на чацвер у Ганцавіцкім раёне. 22-гадовы хлопец, які быў за рулём “Опель-Вектра”, перавысіў хуткасць і не справіўся з кіраваннем. Машыну знесла ў кювет, потым аўто праляцела яшчэ некалькі дзясяткаў метраў, пакуль не перакулілася.
Кіроўца загінуў на месцы, а двое яго 18-гадовых пасажыраў атрымалі траўмы. Як патлумачылі тэлеканалу СТБ у Брэсцкай абласной ДАІ, жыцці пасажыраў выратавала тое, што яны прышпіліліся. Усе людзі ў салоне выкарыстоўвалі рэмні бяспекі. Калі б стойка аўтамабіля не закранула галаву кіроўцы, ён быў застаўся жывы. Як выявілася, сябры вярталіся на машыне з адпачынку за горадам.
Пры гэтым тэхнічны стан машыны выклікае шмат пытанняў: аўтамабіль не прайшоў тэхагляд, ДАІ не змагло вызначыць страхавое пасведчанне, да таго ж на колах стаялі зімовыя шыны. Апроч таго, сам кіроўца быў недасведчаны: ён атрымаў правы толькі сёлета, 26 траўня.